Перайсці да зместу

Воцатны ангідрыд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Воцатны ангідрыд
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формулаC₄H₆O₃
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS108-24-7
PubChem7918
Рэг. нумар EINECS203-564-8
SMILES
RTECSAK1925000
ChemSpider7630

Воцатны ангідрыдангідрыд воцатнай кіслаты, (CH3CO)2O.

Бясколерная празрыстая рухомая вадкасць з рэзкім пахам. Тэмпература плаўлення -73,1 °С. Тэмпература кіпення 139,6 °С. Шчыльнасць 1,083 г/см³. Раствараецца ў бензоле, дыэтылавым эфіры, этаноле, абмежавана ў вадзе. У гарачай вадзе гідралізуецца да воцатнай кіслаты.

Воцатны ангідрыд выкарыстоўваецца ў вытворчасці ацэтылцэлюлозы, вінілацэтату, фарбавальнікаў, пахучых рэчываў і лекавых сродкаў і інш.

Шкоднае ўздзеянне

[правіць | правіць зыходнік]

Воцатны ангідрыд таксічны. Выклікае раздражненне верхніх дыхальных шляхоў і вачэй, апёкі скуры.