Перайсці да зместу

Вінілацэтат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінілацэтат
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формулаC₄H₆O₂
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS108-05-4
PubChem7904
Рэг. нумар EINECS203-545-4
SMILES
RTECSAK0875000
ChemSpider7616

Вінілацэтат — арганічнае злучэнне класа складаных эфіраў, вінілавы эфір воцатнай кіслаты, C4H6O2.

Бясколерная празрыстая вадкасць. Тэмпература плаўлення −100,2 °С, тэмпература кіпення 72,7 °C. Шчыльнасць 934,2 кг/м³ пры тэмпературы 20 °C. Тэмпература ўспышкі −1,1 °C, тэмпература самазагарання 380 °C. Добра раствараецца ў арганічных растваральніках. Растваральнасць у вадзе 2,0—2,4 % пры тэмпературы 20 °C. Утварае азеатропныя сумесі з вадой, спіртамі, вуглевадародамі. Полімерызуецца пад ўздзеяннем святла і радыкальных ініцыятараў з утварэннем полівінілацэтата[1].

У прамысловасці вінілацэтат, галоўным чынам, атрымліваюць акісляльным далучэннем воцатнай кіслаты да этылена ў прысутнасці соляў свінцу. Таксама вінілацэтат сінтэзуюць з ацэтылену і воцатнай кіслаты ў прысутнасці ацэтата цынку на актываваным вуглі пры тэмпературы 170—220 °C.

У лабараторных умовах вінілацэтат атрымліваецца прапусканнем ацэтылену ў бязводную воцатную кіслату ў прысутнасці соляў ртуці.

Вінілацэтат выкарыстоўваецца у якасці сыравіны ў вытворчасці полівінілацэтата, вінілавага спірту, супалімера з вінілхларыдам, этыленам і інш.

Шкоднае ўздзеянне

[правіць | правіць зыходнік]

Вінілацэтат валодае слезацечным уздзеяннем, выклікае апёкі рагавіцы вачэй, раздражняючым уздзеяннем на скуру, выклікае апёкі скуры ў жывёл[1].

Зноскі

  • Вінілацэтат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 184. — 480 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 63. — 287 с. 1 000 экз. ISBN 985-12-0621-8.