Пётр Антонавіч Галецкі
Пётр Антонавіч Галецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 мая 1919 |
Месца нараджэння |
в. Майдан Талачынскі раён, Віцебская вобласць |
Дата смерці | 20 кастрычніка 1942 (23 гады) |
Месца смерці |
в. Копці Віцебская вобласць, Беларуская ССР |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | партызаны |
Гады службы | 1939—1942 |
Часць | партызанскі атрад «Перамога» |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пётр Антонавіч Гале́цкі (20 мая 1919, в. Майдан, Талачынскі раён — 20 кастрычніка 1942, в. Копці, Віцебскі раён) — Герой Савецкага Саюза, партызан-падрыўнік. Удзельнічаў у партызанскім руху ў Беларусі. Быў удзельнікам партызанскага атрада «Перамога», які дыслацыраваўся ў Віцебскай і Смаленскай абласцях[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пётр Антонавіч Галецкі нарадзіўся 20 мая 1919 года ў вёсцы Майдан Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Па нацыянальнасці з'яўляецца беларусам.
Атрымаў пачатковую адукацыю. Падлеткам працаваў фурманам старшыні калгаса[2].
Быў членам ВЛКСМ. У 18 гадоў прызначаны брыгадзірам у калгасе. У 1939 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію.
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з 1941 года. Вучыўся ў партызанскай школе падрыўнікоў. У канцы ліпеня 1942 г. Пётр Галецкі быў залічаны байцом партызанскага атрада «Перамога», пад камандаваннем Качубея[2].
10 жніўня 1942 года атрад, у якім быў Галецкі, перайшоў лінію фронту ў раёне Веліж — Усвяты на Смаленшчыне. У першым баі з 250-ю карнікамі 15 немцаў з 20 былі на рахунку Пятра Галецкага[2].
Праз некаторы час атрад разграміў гарнізоны ў вёсках Упа і Пагосцішча.
19 верасня 1942 г. Галецкі ўдзельнічаў у падрыве чыгункі Віцебск — Смаленск, якая мела стратэгічнае значэнне для немцаў. У выніку аперацыі быў узарваны адмысловы састаў, які вёз на фронт нямецкіх афіцэраў, а таксама генерала Ота фон Добшыца. 1600 фашыстаў было забіта падчас акцыі каля станцыі Выдрэя[2].
20 кастрычніка 1942 года група падрыўнікоў, у якой Галецкі быў мінёр, выйшла на перагон Выдрэя — Крынкі для падрыву чыгункі. Прапусціўшы паравоз з баластам і нямецкія патрулі, Пётр з мінай пабег да палатна. У гэты час з-за павароту выйшаў эшалон з 40 цыстэрнамі з гаручым. Пётр, разумеючы, што часу на закладку міны няма, кінуўся з ёй пад паравоз[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года напярэдадні 20-годдзя Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй за асаблівыя заслугі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Пятру Антонавічу Галецкаму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Пасмяротна ўзнагароджаны медалём «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза і ордэнам Леніна[2].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імем Галецкага названая Славенская школа ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці[1][2]
- У 2006 годзе ля вёскі Копці Віцебскага раёна Галецкаму паставілі помнік[3]
Зноскі
- ↑ а б в Галецкий Пётр Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 134. — 737 с. — 50 000 экз.
- ↑ а б в г д е Галецкий Пётр Антонович (руск.). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2012. Праверана 7 лютага 2012.
- ↑ Один из тысячи Ивановых (руск.). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2012. Праверана 7 лютага 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пётр Антонавіч Галецкі на сайце «Героі краіны»