Вузкапальцы рак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вузкапальцы рак
Blausteinsee Tierwelt 05.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Astacus leptodactylus Eschscholtz, 1823

Сінонімы
  • Potamobius leptodactylus
Ахоўны статус
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   6717

Вузкапальцы рак (Astacus leptodyctylus) — від дзесяціногіх ракападобных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня да 30 см, маса да 150 г. Ад шыракапальцага рака адрозніваецца больш вузкім целам і будовай клюшняў. Цела складаецца з нерасчлянёных галавагрудзей (з 5 парамі хадзільных ног) і падзеленага на 6 сегментаў брушка (з 5 парамі плавальных ножак), укрыта хіцінавым панцырам. Вочы фасетачныя.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ва ўмераных паясах зямнога шара, у т.л. ў рэках Понта-Каспійскага басейна, Карэліі. На Беларусі трапляецца ў прыбярэжнай палосе рэк і азёр з глеістым дном, найбольш шматлікі ў Віцебскай вобл. Праз Беларусь, Літву, Польшчу праходзіць мяжа стыкавання арэалаў шыракапальцага і вузкапальцага ракаў.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Актыўны днём і ўночы. Зімуе ў глыбокіх мясцінах у натуральных сховішчах. Адчувальны да забруджвання вадЫ. Корміцца пераважна воднай расліннаспю і жывёльным кормам (у т. л. трупамі).

Ад шыракапальцага рака адрозніваецца большай рухомасцю, вынослівасцю і пладавітасцю, трапляецца часцей, паступова яго выцясняе.

Полавая спеласць у 3—4 гады. пры даўжыні 10,5—11,5 см. Плоднасць да 300 ікрынак. Малькі вылупліваюцца ў пачатку лета. Пры росце рак некалькі разоў ліняе. Жыве 10—12 гадоў

Промысел[правіць | правіць зыходнік]

Ядомы. Аб'ект промыслу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хмялёва Н. Вузкапальцы рак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983.