Кавальская Слабада (станцыя метро)
«Кавальская Слабада» руск.: Ковальская Слобода | |
---|---|
Зеленалужская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 6 лістапада 2020 |
Праектная назва | Жукоўскага |
Раён | Кастрычніцкі |
Тып платформаў | астраўная |
Форма платформаў | прамая |
Выхад да вуліц | вуліц Жукоўскага і Варанянскага |
Наземны транспарт | А: 4, 24, 65, 93, 163, 172, 191 |
Час адкрыцця | 5:33 |
Код станцыі | 313 |
Суседнія станцыі | Вакзальная і Аэрадромная |
![]() |
Кавальская Слабада (трансліт.: Kavaĺskaja Slabada) — станцыя першай чаргі Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна, паміж станцыямі «Вакзальная» і «Аэрадромная».
Назва станцыі звязаная з існаваннем у гэтым раёне рамесніцкага прадмесця, дзе жылі кавалі. Рамесніцтва стала асноўным матывам афармлення станцыі, створанага скульптарамі П. Вайніцкім, М. Тарлецкай і мастачкай М. Жвірбля.
Станцыя размешчана на скрыжаванні вуліц Жукоўскага і Варанянскага і ўведзена ў эксплуатацыю 6 лістапада 2020 года.
Канструкцыя станцыі – скляпеністага тыпу. Пасажырская платформа знаходзіцца пасярэдзіне, з абодвух бакоў размяшчаюцца калеі. Архітэктары праекту – У. Целяпнёў, В. Целяпнёва, А. Кузьміч, Г. Васільеў.
Для ўзмацнення бяспекі пасажыраў абапал станцыйнай платформы ўсталяваны празрыстыя брамкі абсталяваныя аўтаматычным механізмам адкрыцця-закрыцця, якія адкрываюцца толькі для высадкі і пасадкі пасажыраў. Станцыя абсталявана таксама ліфтам і прыстасавана да патрэб асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
З часу адкрыцця і да 30 снежня 2024 года станцыя была канцавой на лініі, потым адкрылі другі ўчастак лініі ад станцыі Аэрадромная да станцыі Слуцкі Гасцінец.