Валерый Георгіевіч Кескевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Кескевіч)
Валерый Георгіевіч Кескевіч
Дата нараджэння 19 жніўня 1951(1951-08-19)
Месца нараджэння
Дата смерці верасень 2016 (65 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы

Валерый Георгіевіч Кеске́віч (нар. 19 жніўня 1951, Брэст — верасень 2016) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1973 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1973 годзе працаваў у Гродзенскім філіяле інстытута «Белкалгаспраект», з 1974 года ў інстытуце «Брэстграмадзянпраект» (з 1986 года галоўны архітэктар праектаў)[1]. З 1994 г. кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. З 1997 г. галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Брэстпраект».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Гараж на 70 аўтамашын у Брэсце

Асноўныя работы (усе ў Брэсце): комплекс гаражоў аблвыканкама па вуліцы Герояў абароны Брэсцкай Крэпасці (1978, у сааўтарстве), будынак выдавецтва газеты «Зара» (1984, у сааўт.), жылы дом на бульвары Касманаўтаў (1985, у сааўт.), Брэсцкі аэравакзал (1986, у сааўт., Дзяржаўная прэмія БССР 1988)[1], гандлёвы цэнтр «Кантыненталь» (1997), комплекс жылых 5-ці павярховых дамоў па вул. Фруктовай (2000)[2], Брэсцкі лядовы палац (2000)[3], гандлёва-забаўляльны цэнтр па вул. 28 ліпеня (2001)[2], Брэсцкі лёгкаатлетычны манеж (2003)[4], спартыўны комплекс «Вікторыя» (2005), Цэнтр вяслярных відаў спорту (2007), будынак сярдняй школы № 1 (2011), рэканструкцыя Брэсцкага тэатра лялек і інш[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

3 1975 удзельнічае ва ўсесаюзных і міжнародных архітэктурных конкурсах. Лаўрэат міжнароднага конкурсу ЮНЕСКА і Міжнароднага саюза архітэктараў «Жыллё — заўтра» (1984)[1].

На 11-м Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшы архітэктурны твор года праца «Універсальны спартыўны комплекс гульнявых відаў спорту на 5000 месцаў у г. Брэсце» была прызнана лепшым праектам года. Праект рэканструкцыі Брэсцкага тэатра лялек атрымаў ад міжнароднага журы 14-га Рэспубліканскага конкурсу лепшых архітэктурных праектаў 2008—2009 гадоў першае месца ў намінацыі «Рэканструкцыя»[2].

Зноскі

  1. а б в Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б в г ВАЛЕРЫЙ ГЕОРГІЕВІЧ КЯСКЕВІЧ
  3. Брестский ледовый дворец // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
  4. Брестский легкоатлетический манеж // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]