Дом культуры тэкстыльшчыкаў «Магатэкс»
Дом культуры тэкстыльшчыкаў «Магатэкс» | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
Дом культуры тэкстыльшчыкаў ААТ «Магатэкс» — дом культуры ў Магілёве, размешчаны па адрасе вул. Грышына, 87.
Заснаваны ў 1983 годзе. Агульная плошча памяшканняў 1375 м². Мае глядзельную залу на 550 месцаў, кафэ на 150, лекцыйны пакой, 2 вялікія холы, більярдную, памяшканні для заняткаў калектываў мастацкай творчасці. Дзейнічаюць 16 аматарскіх творчых калектываў, 3 з якіх маюць званне «народны» (фальклорны ансамбль «Крамяны», хор ветэранаў вайны і працы, тэатр эстрадных мініяцюр «Эпатаж») і 1 «узорны» (дзіцячы танцавальны калектыў «Расінка»).
Калектывы Дома культуры — удзельнікі і дыпламанты міжнародных фестываляў: дзяцей і юнацтва «Новая хваля ідэй» (с. Кранева, Балгарыя, 2011), эстраднай песні (г. Хіславічы, Смаленская вобласці, Расія, 2012), музычнага «Залаты шлягер» (г. Магілёў, 2013), рэспубліканскіх конкурсаў: «Спяваючыя гарады» (2012—2013), «Акадэмія талентаў» (2013, абодва Мінск) і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Магілёўскі дом культуры «Магатэкс» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 5. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.