Вуліца Дружбы (Наваполацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Дружбы
Наваполацк
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Працягласць 1000 м
Паштовы індэкс 211440
Нумары тэлефонаў +375214

Вуліца Дружбы (трансліт.: vulica Družby, руск.: улица Дружбы) — вуліца ў цэнтральнай частцы Наваполацка.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана ў цэнтральнай частцы горада (паміж 4-м і 5-м мікрараёнамі, з аднаго боку, і 6-м мікрараёнам з другога) і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Якуба Коласа да вуліцы Камсамольскай. Працягласць вуліцы складае каля 1 км, шырыня — па адной паласе ў кожны бок. Узнікла ў канцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў у выніку актыўнага жыллёвага будаўніцтва і хуткага пашырэння гарадской мяжы на паўднёвы ўсход. Забудова тыповая, пераважна панэльная, у 5-9 паверхаў. Рэгулярны рух грамадскага транспарту па вуліцы адсутнічае.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

  • гімназія № 2
  • школа № 7
  • школа № 8
  • яслі-сад № 3
  • школа мастацтваў № 1 (музычная школа)
  • банк
  • аптэка
  • суд
  • гандлёвыя аб’екты
  • № 11 — былое кафэ «Буслы»  (ВД) (архітэктар А. Караткоў)[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)