Вуліца Татору
Татору Вільнюс | |
---|---|
літ.: Totorių gatvė | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Раён | Сянаміесціс |
Працягласць | 600 м м |
Ранейшыя назвы | Tatarska I, II, III, Игнатьевская, Tatarsка-Jezuicka, Totorių-Jėzuitų, Partizanų, Totorių, J. Paleckio |
Назва ў гонар | татары |
Паштовы індэкс | LT-01121, LT-01144 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Татору[1] (традыцыйная беларуская назва Тата́рская ву́ліца[2] (літ.: Totorių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае праспект Гедзіміна і вуліцу Ігнатаўскую.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Атрымала сваю назву ад кірунку да прадмесця Лукішкаў, дзе з часоў Вітаўта пасяліліся крымскія татары. У пачатку XIX ст. вуліца мела брукаваную праезную частку.
За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя літоўскага камуністычнага дзеяча Паляцкіса. У наш час ёй вярнулі гістарычную назву. 14 верасня 2016 года на кутнім будынку (на рагу з праспектам Гедзіміна) гарадскія ўлады адкрылі шыльду з назвай вуліцы на крымска-татарскай мове.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня вуліцы каля 600 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад праспекту Гедзіміна. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.
З правага боку адыходзіць вуліцы Дабрачынная і Бенедыкцінская, з левага боку — Гарбарская. Перасякаецца вуліцай Людвісарскай.
Будынкі
[правіць | правіць зыходнік]Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 1 (таксама праспект Гедзіміна, 10) — дом Гаспара Жалкоўскага, збудаваны ў 1855 годзе. У 1876 годзе зямянін Піліп Давойна прыбудаваў да гэтага дома 2-павярховы будынак. У 1878 годзе новы ўладальнік Геранім Усціновіч надбудаваў трэці паверх да дома Жалкоўскага. У 1913 годзе абодва будынкі злучылі ў адзін, тады ж над другім домам надбудавалі трэці паверх.
- № 25 — Міністэрства абароны Літвы
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 20 — друкарня Марціна Кухты. Дзейнічала з 1911 года. У пачатку XX ст. тут друкаваліся кнігі на беларускай, літоўскай і польскай мовах. У верасні 1918 года пабачыла свет першая ў гісторыі «Беларуская граматыка для школ»[3].
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Наша Ніва. №1, 1994. С. 7.
- ↑ Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». Пяць беларускіх адраджэнцаў, сляды якіх лёгка знайсці ў Вільні Архівавана 17 лістапада 2016., TUT.BY, 24 лютага 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Татору