Перайсці да зместу

Вуліца Шніткі (Наваполацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Шніткі
Наваполацк
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Працягласць 660 м
Аўтобусныя маршруты № 8, 12
Паштовы індэкс 211440
Нумары тэлефонаў +375214

Вуліца Шніткі (трансліт.: Vulica Šnitki, руск.: Улица Шнитки) — вуліца ў Наваполацку.

Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада ў раёне прамзоны БВК на тэрыторыі былой вёскі Шніткі, якая ўвайшла ў межы Наваполацка ў 1968 годзе і ў выніку дала назву сучаснай вуліцы горада. Сёння ў гэтай цастцы горада размешчаны шматлікія садовыя таварыствы, а таксама аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу. Працягласць вуліцы складае каля 660 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. З цэнтральнай часткі горада грамадскім транспартам да вуліцы можна даехаць аўтобусамі № 8 "Падкасцельцы - БВК" і № 12 "Падкасцельцы - Шніткі".

Зноскі