Вуліца 7-я Лінія (Наваполацк)
Выгляд
Вуліца 7-я Лінія Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 260 м |
Паштовы індэкс | 211443 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Вуліца 7-я Лінія (трансліт.: Vulica 7-ja Linija, руск.: Улица 7-я линия) — невялікая вуліца ў паўночна-заходняй частцы Наваполацка.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада (1-ы мікрараён) і цягнецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад ад вуліцы Маладзёжнай да вуліцы Дзяржынскага. Працягласць вуліцы складае 260 метраў. Гістарычна гэта адна з першых вуліц горада, якая ўзнікла яшчэ ў канцы 1950-х - пачатку 1960-х гадоў. На вуліцы знаходзіцца некалькі шматкватэрных жылых цагляных малапавярховых будынкаў.