Вусатыя кіты
Выгляд
| Вусатыя кіты | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Блакітны кіт (Balaenoptera musculus) | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Mysticeti Flower, 1864 | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Сямействы | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Вусатыя кіты, або бяззубыя кіты (Mysticeti) — падатрад кітападобных.
Даўжыня да 33 м, маса да 160 т. Самкі большыя за самцоў. Зубы закладваюцца, але рассыпаюцца ў зародку; замест іх на верхняй сківіцы развіваюцца ад 360 да 800 даўгіх (ад 20 да 450 см) рагавых пласцінак, так званых «кітовых вусоў», што знаходзяцца ўпоперак дзяснаў з інтэрваламі 0,3—1,2 см адна за другой.
Выдзяляюцца 3 сямействы: гладкія кіты, шэрыя кіты, паласацікавыя; 10-11 відаў. Найбольш вядомыя блакітны кіт, сейвал, фінвал, грэнландскі кіт, паўднёвы, шэры, малы паласацік, гарбач.
Пашыраны ў Сусветным акіяне. Мігруюць.
Нешматлікія. Колькасць скарачаецца.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вусатыя кіты