Вухавёртка агародная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вухавёртка агародная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Forficula tomis

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
EOL  3488174

Вухавёртка агародная[1] (Forficula tomis) — від скурыстакрылых сямейства Сапраўдныя вухавёрткі (Forficulidae)

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цела даўжыні 11-17 мм, падоўжанае, цёмнае з брудна-жоўтымі краямі і падоўжнай паласой пасярэдзіне, з 2-клешчападобнымі прыдаткамі даўжынёй 3,5-9 мм на канцы брушка[1]. Надкрылы скурыстыя, заднія крылы перапончатыя, складзены веерападобна і 2 разы перагнуты ўпоперак. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Яйцы адкладвае ў вільготную глебу[1].

Спосаб жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Актыўная ноччу, днём пад камянямі, карой і ў іншых сховішчах[1]. Корміцца расліннымі і жывёльнымі рэшткамі, зрэдку шкодзіць сельскагаспадарчым культурам[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Лаўрова Н. К. Вухавёртка агародная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. С. 499
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.