Сухавей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сухаве́й[1][2] — гарачы і сухі вецер.

Сухавеям характэрна надвор’е антыцыклінальнага тыпу. Звычайна назіраецца летам у пустынях, паўпустынях і стэпах на працягу некалькіх сутак. Скорасць ветру 5—20 м/с, тэмпература паветра 20—25 °C і вышэй, адносная вільготнасць менш за 30 %.

Сухавей можа выклікаць засуху, шкодна ўплывае на палявыя культуры, так як пры ім узмацняецца выпарэнне і, пры недахопе вільгаці ў глебе, верхнія часткі раслін гінуць.

Характэрны сухавеі для Сярэдняй Азіі, усходніх і паўднёвых рэгіёнаў Еўрапейскай часткі Расіі (асабліва ў Прыкаспійскай нізіне). У іншых рэгіёнах падобныя вятры маюць назвы хамсін, сірока, харматан[1].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]