Выдуманы сусвет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта краіны Оз з цыкла аповесцяў амерыканскага пісьменніка Фрэнка Баўма
Анастасія Марковіч. Balls of World

Выдуманы сусвет, аўтарскі сусвет, аўтарскі свет, другасны свет — тэрмін, які ўжываецца крытыкамі і прыхільнікамі ў стаўленні да сусветаў фантастычных твораў, дзеянне якіх адбываецца ў рэальнасцях, адрозных ад Зямлі па фізічных і/ці геаграфічных рэаліях. У шырэйшым сэнсе тэрмін ужываецца ў адносінах да ўмоў любога фантастычнага твора, нават калі яго дзеянне, паводле сюжэту, адбываецца на Зямлі (гл. напрыклад, Сусвет ”Артэміса Фаўла”). Аналагічны тэрміну «сэтынг» у ролевых гульнях.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Далучэнне сусвета да катэгорыі выдуманых з'яўляецца прадметам спрэчак. Паводле некаторых навукоўцаў, сусвет можа быць 1) рэальны, 2) выдуманы цалкам, 3) выдуман з элементамі рэальнасці. У супрацьвес гэтаму, Шмід, Долежэл і іншыя катэгарычна адмаўляюць у праве існавання змешанаму сусвету, паколькі любы рэальны элемент, які апынуўся ў выдуманай рэальнасці, робіцца ўласна выдуманым аналагам. Дапушчаючы існаванне змешаных сусветаў, да іх можна аднесці творы, заснаваныя на фактычных падзеях, але з выдуманымі аўтарскімі дадаткамі[1].

Вызначае выдуманасць сусвета або аўтар (Серль), або сам тэкст (Хамбургер). Апошніі аб'ектыўны падыход атрымаў найменшую падтрымку спецыялістаў, які пагадзіліся ў тым, што аб'ектыўных індыкатараў выдуманасці сусвета не існуе. Дзеля класіфікацыі сусвета прапанавана выкарыстоўваць знешнія праявы выдуманасці, таксама розныя з пункту гледжання розных спецыялістаў: указанні аўтара (Серль); наўмысныя змаўчанні, разбурэнне арыентыроўкі, а таксама кантэкстуальныя прыкметы, як публікацыя ў межах пэўнай серыі ці ў пэўным выданні (Марцінес, Шэфель); ”паратэксты” - загадоўкі, прысвячэнні, прадмовы (Жаннет); выкарыстанні мінулай формы дзеяслова дзеля будучых падзей (Хамбургер). Найбольш агульнымі прызнакамі выдуманасці з'язляюцца безумоўныя апісанні чужой свядомасці, у рэальнасці недаступныя або выказаныя ў выглядзе меркаванняў, замкнёнасць сусвету твора, які не прыводзіць спасылкі на нейкія рэальныя падзеі, а выкарыстоўвае іх унутраныя выдуманыя аналагі[1].

У адпаведнасці з класіфікацыяй Раже Каюа, выдуманыя сусветы маюць наступнае дзяленні:

  • казка — сусвет, у якім немагчымае існуе раўнапраўна з магчымым;
  • літаратура жахаў — сусвет, у якім незвычайнае з'яўляецца парушэннем звычайнага парадку рэчаў;
  • навуковая фантастыка — немагчымае мае рацыянальнае тлумачэнне, якое ператварае яго ў магчымае.

Станіслаў Лем пашырае гэту класіфікацыю, дадаючы яе паняццем дэтэрмінізм: на яго думку, казка мае поўнае перадвызначанасць, бо ў ёй дабро заўсёды перамагае зло, і гэтым яна адрозніваецца ад рэальнасці; міф, як від казкі, таксама мае перадвызначанасць, але іншага плана: учынкі герояў падпарадкаваны сіле вышэйшага року, а не іх уласным жаданням; фэнтэзі ўяўляе сабой сучасны від казкі, у якой дапушчаюцца адхіленні ад перадвызначанасці і ўплыў выпадковых фактараў, якія перашкаджаюць перамозе дабра. Адсюль многія творы, якія прынята адносіць да навукова-фантастычных, мэтазгодна аднесці менавіта да фэнтэзі ці нават казкі.

Законы[правіць | правіць зыходнік]

Роберт Макі настойвае, што асноўная ўласцівасць выдуманага сусвета - унутраная несупярэчлівасць: усталяваныя правілы гэтага сусвету не павінны мяняцца, а падзеі падпарадкоўваюцца адзіным прынцыпам прычынна-следчых сувязяў. Станістаў Лем адзначае, што выдуманы сусвет не можа мяняць сваю прыналежнасць да казкі, літаратуры жахаў ці навуковай фантастыкі. Аўтар абавязаны тлумачыць падзеі ў яго сусвеце аднолькавым чынам і не пакідаць іх без тлумачэнняў. Спробы пераходзіць ад аднаго класа выдуманых сусветаў да другога ператварае твор у пародыю, бо гэты пераход дзейнічае на фоне наяўных літаратурных прыёмаў і разглядаецца толькі ў кантэксце супрацьстаяння ім. І Макі, і Лем таксама вызначаюць, што адпраўная кропка кропка дзеля стварэння выдуманага сусвету - рэальны свет, пры гэтым Макі раскрывае праблему стварэння другасных сусветаў - на базе ўжо існуючых у літаратуры, а не проста адштурхоўваючыся ад рэальнасці.

Тым не менш, выдуманым сусветам уласцівыя лагічныя парадоксы. Напрыклад, у сусвеце Дж. Р. Р. Толкіна (”Уладар Пярсцёнкаў” і іншыя творы) існуе ”Праблема арлоў” - магчымасць даставіць Пярсцёнак на Арадруін з дапамогай арлоў (у канцы кнігі яны выратоўваюць герояў з Мордара) у той час як у самім сюжэце героі вымушаны былі здзесніць усё падарожжа пешкі[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]