Вызнаўца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вызна́ўца[1] (грэч. ὁμολογητής, лац.: confessor, confessoris) — адзін з лікаў святых у хрысціянстве.

У раннім хрысціянстве да ліку вызнаўцаў прылічаліся тыя хрысціяне, што пры жыцці пацярпелі за сваю веру, але — у адрозненне ад мучанікаў — засталіся жывымі і памерлі натуральнай смерцю[2]. Разуменне вызнаўства як подзвігу грунтуецца на словах Хрыста: «Дык вось, кожнага, хто вызнае (ὁμολογήσει) Мяне перад людзьмі, таго вызнаю і Я перад Айцом Маім, Які ёсць у нябёсах; а хто зрачэцца Мяне перад людзьмі, таго зракуся і Я перад Айцом Маім, Які ёсць у нябёсах.»  (Мф. 10:32-33).

У Праваслаўі вызнаўцаў з ліку манахаў часам называюць прападобнавызнаўцамі, а вызнаўцаў з ліку святароў і епіскапаў —свяшчэннавызнаўцамі, аднак у царкоўных календарах, якія выпускаюцца Выдавецтвам Маскоўскай Патрыярхіі Рускай Праваслаўнай Царквы, такая тэрміналогія не выкарыстоўваецца: усе тыя, хто адкрыта вызнаваў хрысціянскую веру падчас ганенняў, у іх называюцца проста вызнаўцамі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
  • Исповедники // Православная Богословская Энциклопедия. Том 5. Издание Петроград. Приложение к духовному журналу «Странник» за 1904 г.