Вымушанае выпрамяненне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лазернае выпрамяненне на розных даўжынях хваль

Вы́мушанае выпрамяне́нне — вылучэнне электрамагнітных хваль квантавымі сістэмамі (напрыклад, атамамі), якое ўзнікае пад уздзеяннем знешняга выпрамянення і мае аднолькавыя з ім частату, фазу, палярызацыю і напрамак распаўсюджвання.

Паняцце вымушанага выпрамянення ўведзена з агульных тэрмадынамічных меркаванняў А. Эйнштэйнам (1917) для сістэмы многіх часціц.

Вымушанае выпрамяненне актыўнага асяроддзя выкарыстоўваецца для ўзмацнення і генерацыі электрамагнітных хваль (гл. квантавы ўзмацняльнік, квантавы генератар).

Поўная магутнасць вымушанага выпрамянення пры ўзаемадзеянні актыўнага асяроддзя са знешнім электрамагнітным выпрамяненнем выражаецца формулай

дзе

ε=EmEn — энергія выпрамененага (паглынутага) фатона;
Em і En — энергія электрона на больш высокім і больш нізкім узроўнях;
ωmn — імавернасць выпрамянення (паглынання);
Nm і Nn — заселенасць больш высокага і больш нізкага узроўняў.

Актыўнае асяроддзе мае інверсную заселенасць узроўняў Nm>Nn і P>0; у раўнаважных сістэмах Nm<Nn, і таму сістэма паглынае знешняе выпрамяненне (P<0).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]