Высокаўская папяровая фабрыка

З пляцоўкі Вікіпедыя

Высокаўская папяровая фабрыка — прадпрыемства, якое дзейнічала ў Беларусі ў 18281885 гадах у в. Высокае Аршанскага павета (цяпер Аршанскі раён Віцебскай вобласці). Вырабляла пісчую і абгортачную паперу. Сыравіну (рыззё, марганец, клей, купарвасны алей, галын) атрымлівала з Масквы, Калугі, Віцебска і Магілёва. Працавала каля 270 рабочых (1847). Выпускала да 10 тыс. пудоў пісчай і да 8 тыс. пудоў абгортачнай паперы (1870).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]