Вюртэмберг-Гогенцолерн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вюртэмберг-Гогенцолерн
Land Württemberg-Hohenzollern
Герб
Сцяг
Адміністрацыйны цэнтр:  Цюбінген
Плошча:  10 095 км²
Насельніцтва:  1,184 млн. чал.
Шчыльнасць насельніцтва:  133 чал./км²
{{{Руская назва}}} на карце

Вюртэмберг-Гогенцолерн (ням.: Württemberg-Hohenzollern) — былая зямля ў ФРГ, створаная ў 1945 годзе з паўднёвай часткі Вюртэмберга[de] і прускай правінцыі Гогенцолерн. Сталіца — горад Цюбінген. У 1952 годзе зямля Вюртэмберг-Гогенцолерн разам з дзвюма іншымі землям была аб'яднана ў зямлю Бадэн-Вюртэмберг.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1945 годзе ў паўднёвай частцы былога Народнай дзяржавы Вюртэмберг[de] і былой прускай правінцыі Гогенцолерн, якія апынуліся пасля вайны ў французскай зоне акупацыі, была створана зямля Вюртэмберг-Гогенцолерн са сталіцай у горадзе Цюбінген. Пры гэтым на паўночнай частцы былога Вюртэмберга і паўночнай частцы былой Рэспублікі Бадэн, якія апынуліся ў амерыканскай зоне акупацыі, была створана зямля Вюртэмберг-Бадэн. З паўднёвай часткі былой Рэспублікі Бадэн, якая таксама апынулася ў французскай зоне, была створана зямля Бадэн.

У 1947 годзе Вюртэмберг-Гогенцолерн прыняў канстытуцыю, а ў 1949 годзе на правах федэральнай зямлі ўвайшоў у наваствораную дзяржаву — Федэратыўную Рэспубліку Германіі. У 1952 годзе адбылося аб'яднанне трох зямель ФРГ — Бадэна, Вюртэмберг-Бадэна і Вюртэмберг-Гогенцолерна ў зямлю Бадэн-Вюртэмберг, якая існуе дагэтуль.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]