Перайсці да зместу

Гарадзішча (Сафонаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Гарадзішча
55°13′09″ пн. ш. 33°36′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Сафонаўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 206 м
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 32 чал. (2007)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48142
Паштовы індэкс 215552
Код АКАТП 66241830003
Паказаць/схаваць карты
Гарадзішча (Расія)
Гарадзішча
Гарадзішча

Гарадзішча (руск.: Городище) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Сафонаўскім раёне.

Размешчана ў цэнтральнай частцы вобласці за 25 км на паўночны ўсход ад Сафонава, за 4,5 км на поўнач ад аўтамагістралі M1, на правым беразе ракі Дымка. Уваходзіць у склад Багданаўшчынскага сельскага паселішча.

У 1715 годзе вёска становіцца сялом (вотчыннікам Е. Н. Брыкіным пабудавана драўляная царква). У 1795 годзе мясцовы памешчык Аненскі А. І. перабудаваў царкву ў каменную. Да нашых дзён не захавалася. Недалёка ад сяла на працягу некаторага часу вялася здабыча вапняка каменнавугальнай сістэмы.

  • Помнікі археалогіі: гарадзішча на тэрыторыі вёскі 1-га тысячагоддзі да н.э. (пазней засялялася старажытнарускім насельніцтвам у XI-XIII стагоддзях). 3 паселішчы.

Зноскі