Вялікае Поле (селішча)
Выгляд
Вялікае Поле — селішча каля в. Вялікае Поле Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]За 1 км ад пасёлка, на левым беразе р. Свіслач. Памер 1000 х 100 м, вышыня над поплавам ракі 6 м.
Даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыў і даследаваў у 1965 годзе Л. Д. Побаль. Культурны пласт цьмяна-шэрай афарбоўкі. Знойдзены грубыя глаткасценная і з драпінамі кераміка, у паўночна-заходняй частцы селішча — ганчарная кераміка і кальцыніраваныя косці. Адносіцца да позняга этапу зарубінецкай культуры (2-5 стст.) і эпохі Кіеўскай Русі.
Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9