Вялікая Айчынная вайна. 1944 год
| ||
Міхаіл Савіцкі | ||
Вялікая Айчынная вайна. 1944 год. 1971 | ||
Матэрыял | тэмпера, эргаліт | |
---|---|---|
Памеры | 750 × 660 см | |
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск |
«Вялікая Айчынная вайна. 1944 год» — роспіс, выкананы беларускім мастаком Міхаілам Савіцкім у 1971 годзе для інтэр’ера будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. У 1973 годзе за гэтую працу Савіцкі ўдастоены Дзяржаўнай прэміі СССР[1]. Пры зносе старога будынка музея ў 2014 годзе роспіс акуратна знялі і адрэстаўравалі. Цяпер роспіс захоўваецца ў фондах музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паколькі спецыфічная планіроўка новага будынка музея не дазваляе яго экспанаваць[2].
Манументальная жывапісная кампазіцыя памерам 6,6×7,5 м[3]займала тарэц другога і трэцяга паверхаў, насупраць лесвіцы. Роспіс выкананы сінтэтычнай тэмперай па эргаліце[1], прыбітым да сцяны.
Актыўна працавала ў інтэр’еры, мэтанакіравана настройваючы на ўспрыманне экспазіцыі музея[4]. Кампазіцыя пабудавана на складанай дынаміцы накіраваных углыбіню і набягаючых кругавых рытмаў, якія сюжэтна можна вызначыць як «Круг фронту», «Круг тылу» і «Круг жыцця, што адраджаецца». Цэнтрам кампазіцыі, яе сэнсавым і драматычным ядром з’яўляецца выява групы жанчын у жалобе, якія ўвасабляюць боль па загінуўшых, надзею па перамогу, працяг жыцця. Гэтая група вылучана маштабна і як бы пастаўлена на п’едэстал. Навокал яе палыхае полымя вайны, самкнутыя шчыльным кальцом ірвуцца ў атаку воіны, зладжаным строем адпраўляюцца на фронт атрады маладых салдат. Жанравыя сцэны, размешчаныя ўнізе кампазіцыі, адлюстроўваюць адраджэнне разбуранай вайной гаспадаркі, сустрэчы на вызваленай зямлі. Тэма вайны паказана ў кампазіцыі ў агульначалавечым маштабе, разам з тым у ёй прысутнічае перажытае асабіста мастаком, што надае вырашэнню тэмы асаблівы гуманістычны сэнс[1].
Зноскі
- ↑ а б в Т. В. Габрусь, Л. Г. Лапцэвіч, Т. Р. Чуракова. 154. Дзяржаўны беларускі музей гісторыі Вялікай Айчыннай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ Произведения монументального советского искусства: чего Минск лишился навсегда и что еще можно сохранить. 13 августа 2019 Архівавана 22 студзеня 2021.
- ↑ Произведения монументального советского искусства: чего Минск лишился навсегда и что еще можно сохранить. 13 августа 2019 Архівавана 22 студзеня 2021.
- ↑ Безопасность зданий и сооружений. Дарья Ивановская 13.12.2006 09:45