Вянчанне per procura князя Мікалая Радзівіла «Чорнага» і Кацярыны Аўстрыйскай у 1533 годзе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
невядома
Вянчанне per procura князя Мікалая Радзівіла «Чорнага» і Кацярыны Аўстрыйскай у 1533 годзе. 1750-я
Валынскі краязнаўчы музей  (руск.), Луцк

Вянчанне per procura князя Мікалая Радзівіла «Чорнага» і Кацярыны Аўстрыйскай  (руск.) у 1533 годзе — гістарычная карціна невядомага мастака са збораў Нясвіжскага замка. Захоўваецца ў калекцыі Валынскага краязнаўчага музея  (руск.) ў Луцку[1] (інв. Ж — 260 / КВ — 26383).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае палатно, якое адносілася да серыі твораў, заказаных у 1752 годзе князем Міхаілам Казімірам Радзівілам Рыбанькам (1702—1762) сваім прыдворным мастакам[1], з адлюстраваннем розных падзей з гісторыі роду князёў Радзівілаў. Вопісы жывапісных твораў Нясвіжскага замка згадваюць гэтую карціну ў 1834 г. і ў 1843 г. У пазнейшым інвентары 1857 г. адпаведны сюжэт ужо адсутнічае. Верагодна, што пасля 1843 г. палатно было перавезена з Нясвіжа ў палац Вітгенштэйнаў[ru] у Веркі[ru]. Ускосна пра гэта сведчыць адзін з малюнкаў у альбоме, зроблены ў 1846 г. мастаком В. С. Садоўнікавым. На малюнку лёгка пазнаецца дадзены сюжэт. Супадаюць нават колеры фону і адзення фігур, больш за тое, унізе цалкам прыведзены надпіс з адваротнага боку палатна. Мастак ніколі не быў у Нясвіжскім замку, аднак зрабіў шэраг замалёвак з карцін, якія належалі Вітгенштэйнам і на той момант знаходзіліся ў Верках. Вядома, што ў Верках былі партрэты князёў Радзівілаў, якія прыходзіліся продкамі Стэфаніі Радзівіл, жонкі Льва Вітгенштэйна. Частка партрэтаў Радзівілаў была непасрэдна скапіравана з нясвіжскіх арыгіналаў[2].

Дадатковым аргументам, які пацвярджае версію пра вываз асобных твораў з Нясвіжа для капіравання і рэстаўрацыі ў Веркі, з’яўляецца партрэт брэсцкага ваяводы Яна Ракоўскага. У інвентары Нясвіжскага замка 1834 г. запісаны як «Jan Rakomski Wda Przemyski Starosta Mscislawski», а ў 1843 г. насупраць запісу пра партрэт стаіць пазнака чырвоным алоўкам «Do Werok wzіaty». Партрэт Яна Ракоўскага быў у Верках, а потым перавезены апошнімі ўладальнікамі ў Шылінгсфюрст у Германію, цяпер захоўваецца ў зборах князя Канстанціна Гогенлоэ[2].

З Верак карціна «Вянчанне per procura князя Мікалая VI Радзівіла Чорнага і Кацярыны Аўстрыйскай», хутчэй за ўсё, вярнулася ў Нясвіжскі замак у апошняй чвэрці ХІХ ст. У канцы ХІХ — пачатку ХХ стст. з Нясвіжа перавезена ў Алыку, бо ў інвентары, датаваным 1928 г., адсутнічае. Аднак твор згадваецца ў апісанні каштоўнасцей замка ў Алыцы, зробленым С. Тамковічам у 1913 г. Больш за тое, у сваёй кнізе Раман Афтаназы піша, што палатно паходзіць з Верак ці, больш верагодна, з Нясвіжа. Падобным чынам у Алыцы апынуўся і партрэт Міхала V Казіміра Радзівіла Рыбанькі з Нясвіжа, на якім белай фарбай пастаўлены нумар 70, што адпавядае запісу ў інвентары 1857 г[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Карціна паказвае вян­чан­не «per procura  (руск.)», гэ­та зна­чыць, за­мест жа­ні­ха і па яго да­ве­ра­нас­ці на цы­ры­мо­ніі вы­сту­пае князь Мі­ка­лай Ра­дзі­віл Чор­ны (1515—1565), але міс­тыч­на пры­сут­ні­чае і сам жа­ніх, ні­бы пры­від ка­ля алта­ра раз­меш­ча­ны вя­лі­кі князь лі­тоў­скі і поль­скі ка­роль Жыгімонт II Аўгуст (1520—1572). Само вян­чан­не з Каця­ры­най Аўстрый­скай ад­бы­ло­ся ў 1553 го­дзе, але кар­ці­на бы­ла на­пі­са­на на дзвес­це га­доў па­зней — па­між 1752 і 1759 га­да­мі[1].

У ня­свіж­скай гіс­та­рыч­най кар­ці­не, якая люс­тэр­ка­ва па­ўта­рае кам­па­зі­цыю гра­вю­ры Антуана Тру­вэна[d] з выявай «Вянчанне per procura Марыі Медычы і караля Генрыха IV у Фларэнцыі 5 кастрычніка 1600 года[1]. Гравюра з карціны Пітэра Паўля Рубенса 1707—1708», ра­кайль­ны стыль гу­чыць ужо на по­ўную сі­лу: сы­хо­дзіць барочнае вы­дзя­лен­не цэн­тра­ль­най гру­пы, тэ­атра­ль­насць поз ге­ро­яў тво­ра ста­но­віц­ца бо­льш ві­да­воч­най, але ко­ле­ра­вы лад, пры звык­лай ра­кай­ль­най раз­бе­ле­нас­ці фар­баў, усё ж скла­да­ецца з не­ка­ль­кіх ла­ка­ль­ных плям, што ў цэлым ха­рак­тэр­на для ракако ня­свіж­скай жы­ва­піс­най шко­лы[1].

Зноскі

  1. а б в г д Ракако і фламандска-французскія традыцыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2021. Праверана 26 сакавіка 2021.
  2. а б в Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.) / уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]