Ракайль
Выгляд
Рака́йль (ад фр.: rocaille, літар. драблёны камень, ракавіны) — матыў арнаменту — стылізаваная ракавіна, С- і S-падобныя завіткі, хвалістыя грабяні, языкі полымя і інш. Кампазіцыйныя вырашэнні ракайля разнастайныя: хвалісты веер, гірлянда, мудрагеліста выгнуты картуш, раслінныя матывы. Яго элементы звычайна не паўтараюцца, вылучаюцца экспрэсіяй. Пашырэнню ракайля ў еўрапейскім мастацтве садзейнічала кніга французскага мастака Я. Мандона «Першая кніга арнаментальных форм ракайляў і картушаў» (Парыж, 1736).
Матыў ракайля шырока выкарыстоўваўся ў беларускай архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, кніжнай графіцы.
Тэрмін ракайль часам ужываюць для абазначэння стылю ракако.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ракайль. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ракайль