Вяснянка (род раслін)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вяснянка (род раслін)
Erophila verna 210406b.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Draba Webb et Berth.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   22844
NCBI   87301
EOL   37730
GRIN   g:3959
IPNI   73186-3

Вясня́нка[3], Кру́пка[4] (Draba) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae), які налічвае каля 300 відаў.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя і шматгадовыя[4] травяністыя расліны вышынёю 2—20 см з прамастойным ці ўзыходным бязлістым сцяблом. Лісце сабранае ў разетку, падоўжана-эліпсоіднае ці ланцэтнае, апушанае, сядзячае або звужанае ў чаранок. Кветкі дробныя, двухполыя, белыя ці жоўтыя, у кароткіх малакветавых гронках. Плод — голы эліпсоідны стручочак. Эфемеры, поўны цыкл развіцця праходзіць за 1—2 тыдні, потым адмірае.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца вяснянка веснавая (народная назва крупка[5]). Расце на пясках на ўзлесках і лясных палянах, каля дарог і на сухіх схілах, зрэдку як пустазелле на палях, цвіце ў красавіку—маі.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя віды дэкаратыўныя і ўведзены ў культуру. Вяснянкі вельмі засухаўстойлівыя, святлалюбныя, але каб пасля цвіцення захоўвалася зеляніна, маюць патрэбу ў багатым паліве. Глебы прыдатныя суглінкавыя, супяшчаныя, камяністыя, перагнойныя і вапнавыя, водапранікальныя. Размножваюцца дзяленнем куста і насеннем.

Кармавыя расліны.

Выкарыстанне ў медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваюцца пры цынзе, панарыцыях, параніхіях.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Род уключае больш за 300 відаў, некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997.
  4. 4,0 4,1 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 79.
  5. Расліна дала назву рацэ, а пасля і гораду, на ёй размешчанага, — Крупкі Мінскай вобласці. Выява крупкі прысутнічае на гербе горада.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]