Вяснянка (Draba)
Вяснянка (Draba) | ||||||||||||||
Draba verna | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
|
Вясня́нка[3], Кру́пка[4][5] (Draba) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae), які налічвае каля 300 відаў.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовыя і шматгадовыя[4] травяністыя расліны вышынёю 2—20 см з прамастойным ці ўзыходным бязлістым сцяблом. Лісце сабранае ў разетку, падоўжана-эліпсоіднае ці ланцэтнае, апушанае, сядзячае або звужанае ў чаранок. Кветкі дробныя, двухполыя, белыя ці жоўтыя, у кароткіх малакветавых гронках. Плод — голы эліпсоідны стручочак. Эфемеры, поўны цыкл развіцця праходзіць за 1—2 тыдні, потым адмірае.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Адрозніваецца каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца вяснянка веснавая (народная назва крупка[6]). Расце на пясках на ўзлесках і лясных палянах, каля дарог і на сухіх схілах, зрэдку як пустазелле на палях, цвіце ў красавіку—маі.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя віды дэкаратыўныя і ўведзены ў культуру. Вяснянкі вельмі засухаўстойлівыя, святлалюбныя, але каб пасля цвіцення захоўвалася зеляніна, маюць патрэбу ў багатым паліве. Глебы прыдатныя суглінкавыя, супяшчаныя, камяністыя, перагнойныя і вапнавыя, водапранікальныя. Размножваюцца дзяленнем куста і насеннем.
Кармавыя расліны.
Выкарыстанне ў медыцыне
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваюцца пры цынзе, панарыцыях, параніхіях.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Род уключае больш за 300 відаў, некаторыя з іх:
- Draba albertina
- Draba aretioides
- Draba asterophora
- Draba aureola
- Draba bhutanica
- Draba breweri
- Draba cacuminum
- Draba californica
- Draba carnosula
- Draba corrugata
- Draba cruciata
- Draba cuneifolia
- Draba densifolia
- Draba ecuadoriana
- Draba extensa
- Draba hookeri
- Draba howellii
- Draba incrassata
- Draba lactea Adams
- Draba monoensis
- Draba muralis — Крупка сценная[5]
- Draba nemorosa L. — Крупка пералескавая, ці Крупка пралескавая[5]
- Draba obovata
- Draba pterosperma
- Draba sharsmithii
- Draba sibirica (Pall.) Thell. — Крупка сібірская[5]
- Draba sierrae
- Draba splendens
- Draba spruceana
- Draba steyermarkii
- Draba stylosa
- Draba subumbellata
- Draba verna L.
- Draba violacea
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 79.
- ↑ а б в г Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Расліна дала назву рацэ, а пасля і гораду, на ёй размешчанага, — Крупкі Мінскай вобласці. Выява крупкі прысутнічае на гербе горада.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вяснянка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Крупка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 79. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вяснянка (Draba): інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Draba // The Plant List (англ.)