Чацвёртая лінія (Мінск)
Гэты артыкул ці раздзел асвятляе аб’ект метро, які плануецца або перабывае ў стадыі будаўніцтва. |
| Кальцавая лінія | |
|---|---|
| Мінскі метрапалітэн | |
| | |
| Адкрыццё першага ўчастку: |
2027 год — першы ўчастак 2035 год — канец будаўніцтва |
| Даўжыня, км: | 27,5 |
| Колькасць станцый: | 17 (праектуецца) |
| Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: | 8 |
| Сярэднясутачная перавозка пасажыраў, тыс. чал./суткі: | не менш за 1000 |
| Наземныя ўчасткі: | Няма |

Кальцавая лінія мінскага метрапалітэна — праектавальная чарговая лінія мінскага метрапалітэна пасля дзейных Маскоўскай, Аўтазаводскай і Зеленалужскай ліній, чарговыя ўчасткі якой будуюцца. Лінія пройдзе ў большай частцы пад другім транспартным кальцом і толькі на поўдні і паўднёвым усходзе аддаліцца ад яго знешняй часткі.
Плануецца, што чацвёртая лінія стане кальцавой з наступнымі станцыямі: Цівалі, Альшэўская, Вяснянка, Старавіленскі шлях, Кіеўскі сквер, Максіма Багдановіча, Політэхнічная, Друкарская, Батанічны сад, Сляпянка, Даўгабродская, Серабранка, Козырава, Праспект Міру, Лакаматыўная, Берасцейская, Тучынка. Назвы і размяшчэнне некаторых станцый чацвёртай лініі былі зацверджаны рашэннем Мінгарвыканкама[1].
Першы ўчастак ад станцыі «Максіма Багдановіча» (пераход на станцыю «Парк Дружбы Народаў» Зеленалужскай лініі) да станцыі «Серабранка» з пяццю прамежкавымі станцыямі: «Політэхнічная», «Друкарская» (пераход на станцыю «Акадэмія Навук» Маскоўскай лініі), «Батанічны Сад», «Сляпянка», «Даўгабродская» (пераход на станцыю «Трактарны Завод» Аўтазаводскай лініі), «Серабранка» і ЦЧ «Даўгабродскае» да 2030 года.