Вясёлыя рабяты (фільм)
Вясёлыя рабяты![]() | |
---|---|
Весёлые ребята | |
![]() | |
Жанр | музычны фільм[d][1], кінакамедыя[d] і меладрама |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Масфільм |
Працягласць | 96 хв. |
Краіна |
![]() |
Мова | Руская |
Год | 1934 |
IMDb | tt0025946 |
Вясёлыя рабяты — першая музычная кінакамедыя, знятая ў 1934 годзе у СССР. Фільм лічыцца класікай савецкай камедыі. Першая з серыі музычных камедый рэжысёра Рыгора Аляксандрава і кампазітара Ісака Дунаеўскага. Першая лірыка-камедыйная роля Любові Арловай. Карціна мела вялікі поспех як у СССР, так і за мяжой, дзе яна дэманстравалася пад назвай «Масква смяецца» (англ.: Moscow Laughs).
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Весёлая музычная гісторыя пра прыгоды таленавітага пастуха-музыканта Косці Пацехіна. Будучы прынятым за моднага замежнага гастралёра, прастадушны Косця зрабіў сенсацыю ў Маскоўскім мюзік-холе, дзякуючы чаму стаў дырыжорам джазавага аркестра, а хатняя работніца Анюта — спявачкай. Рэпетыцыі па падрыхтоўцы да выступлення на сцэне Вялікага тэатра яго аркестр праводзіць на хаўтурах…
Акцёры[правіць | правіць зыходнік]
- Леанід Уцёсаў — Косця (Канстанцін Іванавіч) Пацехін, таленавіты пастух-музыка
- Любоў Арлова — Анюта, хатняя работніца
- Марыя Стралкова — Алена, дзіцё Торгсіна
- Алена Цяпкіна — маці Алены
- Фёдар Курыхін — факельшчык
- Роберт Эрдман — Карл Іванавіч, настаўнік музыкі
- Арнольд Арнольд — Густаў Фраскіні, дырыжор з Парагвая (у тытрах як «Г. Арнольд»)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://www.imdb.com/title/tt0025946/ Праверана 6 ліпеня 2016.