Леанід Восіпавіч Уцёсаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Восіпавіч Уцёсаў
руск.: Леонид Утёсов
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 9 (21) сакавіка 1895[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 1982(1982-03-09) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Дзеці Эдыт Леанідаўна Уцёсава[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, акцёр, спявак, джазмен
Інструменты вакал[d]
Жанры джаз, народная музыка, рускі раманс[d] і эстрада
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леанід Восіпавіч Уцёсаў (руск.: Леони́д О́сипович Утёсов; (9 (21 сакавіка) 1895, Адэса, Херсонская губерня — 9 сакавіка 1982, Масква) — савецкі эстрадны артыст — спявак, чытальнік, кіраўнік аркестра; кінаакцёр. Народны артыст СССР (1965, першым з артыстаў эстрады ўдастоены гэтага звання). Выконваў песні ў розных жанрах ад джаза да гарадскога раманса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 (21 сакавіка) 1895 года ў Адэсе, у шматдзетнай сям’і. Вучыўся ў камерцыйным вучылішчы, паралельна браў урокі музыкі. Некаторы час быў гімнастам ў вандруючым цырку. З 1912 года выступаў ў Крэменчугскім тэатры мініяцюр; тады ж узяў сабе псеўданім Леанід Уцёсаў.

З 1913 года — у Адэсе. Працаваў у розных тэатрах: Вялікім Рышэл’еўскім, Малым Рышэл’еўскім, Херсонскім тэатры мініяцюр, перасоўным тэатры мініяцюр «Мазаіка».

У 1917 годзе перамог у конкурсе куплетыстаў ў Гомелі. У тым жа годзе прыехаў у Маскву, дзе выступаў у сталічным садзе «Эрмітаж».

У 1928—1929 гадах заснаваў джаз-аркестр. 8 сакавіка 1929 года аркестр даў першы канцэрт пад назвай «Тэа-джаз» на сцэне ленінградскага Малога опернага тэатра.

У гады вайны вёў актыўную канцэртную дзейнасць на франтах.

Памёр 9 сакавіка 1982 года ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Імем Уцёсава названа вуліца ў Адэсе (былы Трохкутны завулак), на вуліцы Дзерыбасаўскай яму ўсталяваны помнік.

Зноскі