Вячаслаў Іванавіч Пакумейка
| Вячаслаў Іванавіч Пакумейка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1 студзеня 1949 (77 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Узнагароды | |
Вячаслаў Іванавіч Пакумейка (1 студзеня 1949, в.Шашкі, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, Заслужаны работнік культуры БССР (1980).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння Гродзенскага культурна-асветніцкага вучылішча ў 1972 годзе працаваў хармайстрам у Верцялішкаўскім СДК Гродзенскага раёна, дзе стварыў самадзейны калектыў «Ніва». Праз чатыры гады за творчыя поспехі і актыўную канцэртную дзейнасць ансамблю песні і танца «Ніва» было прысвоена званне «народны».
У рэпертуары больш за 40 твораў. Гэта вакальныя, вакальна-харэаграфічныя, харэаграфічныя, інструментальныя кампазіцыі, беларускія народныя песні і танцы, творы на вершы і музыку гродзенскіх і мясцовых паэтаў і кампазітараў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Гран-пры Міжнароднага фестывалю фальклора ў г. Зелена Гура (Польшча).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пакумейка Вячаслаў Іванавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 4. С. 146.