Перайсці да зместу

Вячаслаў Віктаравіч Любавіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Віктаравіч Любавіцкі
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001

Нараджэнне 30 ліпеня 1950(1950-07-30) (74 гады)
Дзеці Ігар Вячаслававіч Любавіцкі
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр

Вячаслаў Віктаравіч Любавіцкі (нар. 30 ліпеня 1950, Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі пракурор і палітык.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га і 13-га скліканняў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання. Генерал-маёр юстыцыі.

Нарадзіўся 30 ліпеня 1950 года ў Полацку. Бацька працаваў мастаком, маці — бухгалтарам[1].

У юнацтве марыў стаць следчым, аднак з першага разу не паступіць у вну не здолеў і пайшоў працаваць на завод «Шкловалакно» ў Полацку. Уваходзіў у склад аператыўнага атрада садзейнічання міліцыі, дзе яму прапанавалі па накіраванні Віцебскага абласнога камітэта камсамола паступіць у Харкаўскі юрыдычны інстытут[1].

У 1975 годзе скончыў з адзнакай Харкаўскі юрыдычны інстытут, правазнавец. Пачаў працаваць следчым пракуратуры Кастрычніцкага раёна Віцебска. Пасля працаваў у пракуратуры Віцебскай вобласці, пракурорам Віцебскага раёна, Першамайскага раёна Віцебска[1]. З 1992 па 1997 год быў пракурорам Брэсцкай абласной пракуратуры, з 1997 года працаваў Беларускім ваенным пракурорам[1].

У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Балатаваўся па выбарчай акрузе № 184. Галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР» і пастановы Вярхоўнага Савета «Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі і Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі»[2].

У красавіку 1994 года вылучаў кандыдатуру на пасаду суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, аднак падчас таемнага галасавання дэпутаты Вярхоўнага Савета не падтрымалі Любавіцкага, аддаўшы яму найменшую колькасць галасоў[3].

У 1995 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання. Балатаваўся па Малатковіцкай выбарчай акрузе № 33 Брэсцкай вобласці. З 23 студзеня 1996 года працаваў членам Пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета па нацыянальнай бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю. Быў беспартыйным, уваходзіў у фракцыю «Згода», якая падтрымлівала Аляксандра Лукашэнку. З 3 чэрвеня 1996 года ўваходзіў у працоўную групу Вярхоўнага Савета па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Польшча.

В. В. Любавіцкі падтрымаў супярэчлівыя і часткова непрызнаныя міжнароднай супольнасцю канстытуцыйныя змены, зробленыя прэзідэнтам, і 27 лістапада 1996 года спыніў удзел у працы Вярхоўнага Савета і ўвайшоў у склад створанай Прэзідэнтам Беларусі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання. Быў членам Камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы. Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь 1994 года яго паўнамоцтвы дэпутата Вярхоўнага Савета скончыліся 9 студзеня 2001 года; аднак наступныя выбары ў гэты орган не праводзіліся.

Да 2000 года, пакуль гэта дазваляў закон, сумяшчаў пракурорскія і дэпутацкія абавязкі.

Жанаты, мае трох сыноў.

  1. а б в г Генерал правосудия
  2. Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання. Вынікі пайменнага галасавання. // Народная газета. — 28 жніўня 1991 — С. 3
  3. [Час Суда, або Хто стаяў на варце Канстытуцыі https://novychas.online/poviaz/czas-suda-abo-hto-stajau-na-varce-kanstytucyi]
  4. Лукашэнка назначыў новага суддзю Вярхоўнага суда