Таемнае галасаванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кабіны для тайнага галасавання на выбарах прэзідэнта Расіі. 18 сакавіка 2018 года

Таемнае галасаванне — від галасавання, пры якім удзельнікі галасуюць ананімна. Часта ўжываецца на многіх узроўнях выбараў. У Беларусі самым маштабным ужываннем таемнага галасавання з'яўляюцца прэзідэнцкія выбары. Важным крытэрыем тайнага галасавання з'яўляецца выключэнне кантролю за волевыяўленнем асобы, якая галасуе. Самае распаўсюджанае тайнае галасаванне бюлетэнямі, якія запаўняюцца выбаршчыкамі (галасуючымі) у асобным пакоі або кабіне, як правіла, на спецыяльных выбарчых участках і апускаюцца ў выбарчую скрыню (урну) у складзеным выглядзе або спецыяльным канверце.

Шляхам тайнага галасавання адбываецца таксама прыняцце асобных важных рашэнняў, абранне на пэўныя пасады і вырашэнне іншых кадравых пытанняў, прысуджэнне навуковых ступеняў і дзяржаўных прэмій, прысваенне вучоных званняў і да таго падобнае. Парадак і працэдуры тайнага галасавання вызначаюцца нормамі адпаведнага заканадаўства, а таксама актамі органа (арганізацыі), праводзіць таемнае галасаванне (палажэнне, рэгламент, парадак, правілы, статут і інш.).

У Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі таемнае галасаванне з'яўляецца адным з асноўных канстытуцыйных прынцыпаў выбарчай сістэмы, гарантыя свабоднага волевыяўлення выбаршчыкаў, тых, хто галасуе ў асобных, закрытых кабінках. Пры запаўненні бюлетэняў прысутнасць любога, акрамя асобы, якая галасуе, забараняецца, каб ніхто не ўплываў на яе выбар. Выбаршчык, які не можа самастойна запоўніць бюлетэнь, мае права па сваім меркаванні запрасіць у кабіну або пакой для тайнага галасавання іншую асобу, акрамя члена выбарчай камісіі, кандыдата, які балатуецца ў дадзенай выбарчай акрузе, яго давераных асоб, а таксама прадстаўнікоў адпаведнай партыі. Такі парадак тайнага галасавання гарантуе грамадзянам поўную свабоду выбару тых, каго яны хочуць абраць. Тайнае галасаванне гарантуе артыкул 68 Канстытуцыі Беларусі[1], Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь[2]. Парушэнне таямніцы галасавання цягне крымінальную адказнасць (артыкул 192 КК Беларусі)[3].

Зноскі