Вячаслаў Глебавіч Купрыянаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вячаслаў Глебавіч Купрыянаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 23 снежня 1939(1939-12-23) (78 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт
Мова твораў: руская мова

Вячаслаў Глебавіч Купрыянаў (нар. 23 снежня 1939, Новасібірск) — расійскі паэт, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў перакладчыцкі факультэт Маскоўскага інстытута замежных моў (1967).

Аўтар кніг паэзіі «От первого лица» (1981), «Жизнь идет» (1982), «Домашние задания» (1986), «Эхо» (1988, 1989), «Стихи» (1994), «Дайте договорить» (2002), «Лучшие времена» (2003).

Перакладае паэзію з нямецкай мовы, у тым ліку Р. М. Рыльке, Ф. Гёльдэрліна, Наваліса, А. Шаміса, Г. фон Гафмансталя, Б. Брэхта.

Лаўрэат фестывалю паэзіі ў Ганэзэ (Італія, 1986); лаўрэат Еўрапейскай літаратурнай узнагароды ў Югаславіі (1987); уладальнік Македонскага літаратурнага жазла (Македонія). Сябра Саюза пісьменнікаў Расіі і Саюза пісьменнікаў Сербіі. Сябра расійскага ПЭН-цэнтру.