Наваліс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Наваліс
Georg Friedrich Philipp Freiherr von Hardenberg
Novalis.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Георг Фрыдрых Філіп Фрайхер фон Гардэнберг
Псеўданімы Наваліс
Дата нараджэння 2 мая 1772(1772-05-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 сакавіка 1801(1801-03-25)[1][2][…] (28 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Heinrich Ulrich Erasmus von Hardenberg[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
містык
грамадзянскі інжынер
Кірунак рамантызм
Жанр раман
элегія
аповесць
казка
Мова твораў нямецкая
Дэбют Зборнік афарызмаў «Кветкавы пылок»
Подпіс Novalis Signature.png
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Нава́ліс (сапраўднае імя — Фры́дрых фон Га́рдэнберг ням.: Georg Friedrich Philipp Freiherr von Hardenberg; 2 мая 1772, Відэрштэт25 сакавіка 1801, Вайсенфельс) — нямецкі пісьменнік, адзін з найбуйнешых прадстаўнікоў нямецкага рамантызму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1772 годзе ў сям'і буйнога землеўладальніка. Наваліс быў рознабакова адукаваным чалавекам: у 1790 годзе ён слухаў філасофію ў Іене ў прафесара Фіхтэ, з 1791 па 1793 гады вывучаў юрыспрудэнцыю ў Лейпцыгу і Вітэнбергу, у 17971798 гадах вучыўся ў горнай акадэміі Фрайбургу. Дзякуючы сваім падарожжам па шматлікіх навучальных установах, ён быў знаёмы з многімі выбітнымі людзьмі свайго часу — братамі Шлегелямі, Людвігам Тыкам, Фрыдрыхам Шылерам. У 1795 годзе Наваліс пабраўся шлюбам з Сафі Кюн, у якую быў моцна закаханы. Яна рана памерла, але яе вобраз знайшоў увасабленне ва ўсіх гераінях Наваліса. З ёй звязанае ўяўленне аўтара аб узвышаным каханні і ідэальнай каханай жанчыне.

Пасля сканчэння ўніверсітэта ў 1797 годзе, Наваліс пачаў вывучаць багаслоўе, імкнучыся да спазнання свету. У адным з сваіх артыкулаў — «Хрысціянства ці Еўропа» (ён быў апублікаваны пасмяротна) — ён выказваў меркаванне, што Германія здольная рушыць наперад толькі з дапамогай сярэднявечнай каталіцкай царквы і раіў кінуць усе сілы на яе адраджэнне. Але будучы сапраўды адукаваным і разважлівым чалавекам, Наваліс разумее, што закідваць навуку і камерцыйныя адносіны нельга — без гэтага Германія ніколі не выйдзе са стану задворкаў Еўропы. І тады ён прапаноўвае кампраміс паміж царквой, гандлем і навукай. Роля арганізатара грамадскага працэсу ў разважаннях Наваліса была адведзена каталіцкай веры.

Наваліс не паспеў увасобіць у жыццё хоць якія-небудзь са сваіх прапаноў. Ён памёр ва ўзросце 29 год ад сухотаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]