Вячаслаў Разумовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вячаслаў Разумовіч
Партрэт
Дата нараджэння 30 лістапада 1889(1889-11-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 1937

Вячаслаў Разумовіч (псеўд. Хмара) (каля 1886 — пасля 1937) — беларускі вайсковы і грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нейкі Разумовіч падчас усталявання савецкай улады ў Гродне ў жніўні 1920 года быў памочнікам гродзенскага ваенкама. На «працэсе 45-ці» ў Беластоку ў маі 1923 года сцвярджалася, што В. Разумовіч быў пры бальшавіках у Гродне камендантам горада. Пасля прыходу польскіх войскаў уцёк з Гродна ў Літву. Атрымаў у верасні 1920 года паўнамоцтвы на арганізацыю ў Віленскай і Гродзенскай губернях партызанскіх атрадаў для барацьбы з палякамі. У канцы 1920 года ад’ютант Беларускага асобнага батальёна літоўскай арміі. Пасля супрацоўнічаў з польскай дэфензівай. З верасня 1924 года — у Празе. Спрабаваў шантажаваць літоўскі ўрад сувяззю з антыпольскай партызанкай. У 19301937 гадах выдаў на чэшскай мове дакументальна-біяграфічную трылогію «Grimassy světové války: Vzpominki atamana partizánů» («Грымасы сусветнай вайны: Успаміны атамана партызанаў»).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]