Палякі
Палякі | |
Агульная колькасць | больш 50 мільёнаў |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Польшча |
Мова | польская |
Рэлігія | каталіцтва |
Блізкія этнічныя групы | чэхі, славакі, беларусы |
Паля́кі (саманазва Polacy) — нацыя, адносіцца да заходнеславянскай групы, складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Польшча.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Польская народнасць складвалася ў X—XI ст. ў перыяд фарміравання Польскай дзяржавы. Яе этнічную аснову склалі паляне, слянзане, вісляне, мазаўшане, памаране[1]. У XI ст. з'явіўся этнонім «палякі».
Рассяленне[правіць | правіць зыходнік]
Як паказаў перапіс насельніцтва 2002, палякі складаюць 96,7 % насельніцтва Польшчы. У значнай колькасці жывуць таксама ў іншых краінах: ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Бразілія, Канада, Аргенціна, Беларусь, Літва, Украіна, Аўстралія і інш.
Беларусь[правіць | правіць зыходнік]
Паводле вынікаў перапісу насельніцтва Беларусі 1999, палякі складаюць 3,9 % насельніцтва краіны — перапіс зарэгістраваў 396 тыс. палякаў. На Беларусі палякі жывуць галоўным чынам у Гродзенскай вобласці, у раёнах, якія прылягаюць да мяжы з Польшчай і Літвой. У Воранаўскім раёне палякі складаюць больш за 80 % жыхароў.
Большая частка палякаў Беларусі назвала роднай мовай, а таксама мовай ужыванай дома беларускую, таксама сярод іх распаўсюджаны польская і руская мовы.
Амаль усе веруючыя палякі належаць да католікаў.
Зноскі
- ↑ БЭ ў 18 т. Т. 12. С. 24
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Паялкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
- Супольнасць традыцыі ― садружнаць у будучыні: беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі: зборнік артыкулаў / пад рэд. І. Э. Багдановіч, С. М. Запрудскага. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 399 с. — (Беларусіка=Albaruthenica; кн. 34).