Вяча (вадасховішча)
| Вяча | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 228,8 м |
| Плошча | 1,7 км² |
| Сярэдняя глыбіня | 8 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 108 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Мінская вобласць |
Вяча — вадасховішча ў Мінскім раёне. Знаходзіцца на рацэ Вяча (басейн Свіслачы), за 19 км ад г. Мінска. На берагах іглічныя лясы і хмызнякі. Ёсць заліў даўжынёй 300 м. Ваганні ўзроўню невялікія (да 0,2 м). Тэрыторыя вакол возера лічыцца зонай адпачынку, забудова забароненая.
Плошча люстэрка 1,7 м², шырыня: максімальная — 0,5 км, сярэдняя — 0,32 км, даўжыня — 5,2 км, сярэдняя глыбіня — 3 м, найбольшая глыбіня — 8 м. Аб’ём вады 5 100 000 м³. Створанае ў 1970 г. у рэкрэацыйных мэтах. Даўжыня берагавой лініі 15,2 км. Плошча вадазбору ў створ гідравузлоў 108 км².
Сярэдні гадавы сцёк за шматгадовую перыяд у створ гідравузлоў — 23 800 000 м³, за паводка — 10,0 млн м³. Разводдзе прыпадае на сакавік-май месяцы. Харчаванне ракі змяшанае, з перавагай снегавога.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 43. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
