Акунінава
Вёска
Акунінава
|
Акуні́нава[1] (трансліт.: Akuninava, руск.: Окуниново) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Новадзевяткавіцкага сельсавета.
У 1940—1954 гадах цэнтр Акунінаўскага сельсавета.
Забастоўка на лесапільні[правіць | правіць зыходнік]
У 1934 г. адбылася буйная забастоўка на лесараспрацоўках Слонімшчыны, якая ахапіла каля 30 вёсак. Апорнымі пунктамі забастоўшчыкаў, якія выступалі за павышэнне заработнай платы, сталі вёскі Русакова і Загор’е. Сяляне абралі аб’яднаны забастовачны камітэт, адным з кіраўнікоў якога стаў член Слонімскага акруговага камітэта камсамола С. В. Прытыцкі. У склад камітэта ўвайшлі таксама члены КПЗБ К.Крупнік, Н.Міхальчык, М.Нагула, М.Русецкая. У адказ на забастоўку ў адзінаццаці вёсках улады правялі пацыфікацыю. За адны толькі суткі карнікі акружылі і наладзілі пагромы ў вёсках Сценявічы, Русакова, Залессе, Загор’е, Акунінава, Сучкі і Плешкі. Забастоўка працягвалася паўтара месяца.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА , 2004. — 752 с.: іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх