Кукалі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вёска Кукалі)
Вёска
Кукалі
|
Кукалі́[1] (трансліт.: Kukali, руск.: Куколи) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Путрышкаўскага сельсавета.
Да 16 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Грандзіцкага сельсавета[2].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку В. Жучкевіча, у аснове назваў вёсак Куклі, Кукалеўка, Куклічы ляжыць назва расліны куколь[3].
На думку М. Бірылы, прозвішчы Кукаль, Кукалеў, Кукалеўскі паходзяць ад слова куколь — рэлігійнае верхняе адзенне[4].
У гэтым жа рэгіёне было старое горадзенскае прозвішча Кукаль[5]. Было старое прозвішча Кукаловіч з-пад Ашмянаў[6]. У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. згадваецца ашмянскі баярын "Миколаи Куколевич"[7].
Ёсць літоўскія Kukalis, Kūkalis[8], латышскае Kukals[9].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1999 год — 43 чалавекі
- 2009 год — 27 чалавек
Славутасць
[правіць | правіць зыходнік]- Стаянка і селішча перыяду каменнага веку, сярэднявечча і новага часу, на паўночнай ускраіне в. Кукалі —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000192.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 188.
- ↑ М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 227-228.
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-ZSBV-N?i=532&cat=1046009
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-T9C5-D?i=716&cat=1465141
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 58.
- ↑ Lietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. C. 1107.
- ↑ https://uzvardi.lv/surname/810113
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх