Путрышкаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Путрышкаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Путрышкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 278
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Путры́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Путрышкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года ў склад сельсавета з Грандзіцкага сельсавета перададзены вёскі Малышчына і Кульбакі[1]. 22 снежня 1975 года ў склад Верцялішкаўскага сельсавета перададзены вёскі Казіміроўка і Тужаўляны[2]. 16 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грандзіцкага сельсавета.

24 красавіка 2008 года ў склад горада Гродна перададзены вёскі Астравок 2, Аульс, Грандзічы, Дзевятоўка, Кульбакі, Лапенкі, Малышчына, Падкрыжакі, Панямунь і часткі вёсак Дуброва, Забалаць, Зарыца і Чашчаўляны[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2278 чалавек[4], з іх 47,9 % — беларусы, 40,3 % — палякі, 9,1 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1961, № 2 (961).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2008 г. № 234 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г.Гродно и Гродненского района
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.