Ляхавічы (Шумяцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ляхавічы
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
48133
Паштовыя індэксы
216434
Код АКАТП
Ляхавічы на карце Расіі ±
Ляхавічы (Шумяцкі раён) (Расія)
Ляхавічы (Шумяцкі раён)
Ляхавічы (Шумяцкі раён) (Смаленская вобласць)
Ляхавічы (Шумяцкі раён)

Ляхавічы (руск.: Ляховичи) — вёска ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Надзейкавіцкага сельскага паселішча.

Размешчана на заходніх схілах пагорыстых берагоў рэчкі Сожанкі[ru].

Прозвішчы жыхароў вёскі: Друкоўскія, Касценічы, Асмалоўскія, Судзілоўскія, таксама нейкі час жылі Харкевічы з Зімоніна.

Па ніжняй дарозе жыхары вёскі хадзілі ў касцёл Бабуліцкага маёнтка Свіршчэўскіх.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У часы Вялікага Княства Літоўскага вёска ўваходзіла ў склад Мсціслаўскага ваяводства.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Ляхавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.

Паводле афіцыйных звестак на 1866 год беларусы складалі 94,7% насельніцтва.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР, але 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Зноскі