Сеянец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Се́янец[1] — маладая расліна, атрыманая з праростка насення звычайна ва ўмовах пладовага ці ляснога гадавальніка без перасадкі.

Сеянец Clitoria ternatea

1—2-гадовыя[1] сеянцы пладовых і дэкаратыўных раслін выкарыстоўваюць у якасці прышчэпаў для размнажэння сартоў. Часта іх называюць дзічкамі. Сеянцы лясных культур (1—3-гадовыя хвойных, 1—2-гадовыя лісцевых парод[1]) выкарыстоўваюць як пасадачны матэрыял у лесаводстве.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]