Невялікія (Aegialitis rotundifolia не вырастае вышэй за 2 м[7]) мангравыя лістападныя кусты-галафіты са сцебламі, пакрытымі лісцем. Простае скурыстае чарашковае лісце з паралельным жылкаваннем, без валасінак, лісты размяшчаюцца па чарзе, спіральна. Кветкі сабраны ў гронкападобныя суквецці, маюць 5 пялёсткаў і тычынак 5. Апыляюцца перапончатакрылымі, лускакрылымі і двухкрылыми насякомымі. Плод — вузкая цыліндрычная раскрывальная каробачка з сітаватым мезакарпіем, падзеленая на пяць сектараў. Насенне — крылаткі[8].
Растуць у мангравыхбалотах на адлогіх берагах Індыйскага і Ціхага акіянаў, якія перыядычна заліваюцца марской вадой, з засоленымі глебамі, у верхняй і сярэдняй зоне прыліўна-адліўнай паласы.
↑Ellison, J., Koedam, N.E., Wang, Y., Primavera, J., Jin Eong, O., Wan-Hong Yong, J. & Ngoc Nam, V.. Aegialitis rotundifolia в Красном списке угрожаемых видов(англ.). The IUCN Red List of Threatened Species 2010. IUCN (24 кастрычніка 2010). Праверана 10 верасня 2016.
↑Ellison, J., Koedam, N.E., Wang, Y., Primavera, J., Jin Eong, O., Wan-Hong Yong, J. & Ngoc Nam, V.. Aegialitis annulata у Чырвоным спісе відаў пад пагрозай(англ.). The IUCN Red List of Threatened Species 2010. IUCN (24 кастрычніка 2010). Праверана 11 кастрычніка 2016.