Відунас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Відунас
літ.: Vydūnas
Wilhelm Storost (Vilius Storostas-Vydūnas) on 200 LTL banknote.png
Партрэт на банкноце 200 літаў
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні:

Вільгельмас Сторастас

Дата нараджэння:

22 сакавіка 1868(1868-03-22)

Месца нараджэння:

Янайчэй[d], Landkreis Heydekrug[d], Прусія

Дата смерці:

20 лютага 1953(1953-02-20) (84 гады)

Месца смерці:

Detmold[d], Ліпэ[d], адміністрацыйная акруга Дэтмальд[d], Паўночны Рэйн-Вестфалія, ФРГ

Грамадзянства:

Flag of Lithuania 1918-1940.png Літва

Альма-матар:

Грайфсвальдскі ўніверсітэт[d]
Гале-Вітэнбергскі ўніверсітэт[d]
Лейпцыгскі ўніверсітэт
Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальта

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

аўтар, філосаф, пісьменнік

Мова твораў:

літоўская мова

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Відунас (літ.: Vydūnas; псеўданім; сапраўднае імя Вільгельмас Старостас літ. Vilhelmas Storostas; 22 сакавіка 1868, вёска Ёнайчай, цяпер Шылуцкі раён Літвы - 20 лютага 1953, Дэтмольд, Германія) — літоўскі драматург, філосаф, дзеяч культуры.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Рагніце (цяпер Нёман). З 1888 выкладаў у школах. Ва ўніверсітэтах Германіі (Грайфсвальд, 1896-1898; Гале, 1899; Лейпцыг, 1900-1902; Берлін, 1913-1919) вывучаў літаратуру, філасофію, гісторыю мастацтва, гісторыю рэлігіі, замежныя мовы. Выкладаў у Клайпедзе ў музычнай школе. З 1892 з перапынкамі жыў у Тыльзіце (цяпер Савецк), выкладаў у сярэдняй школе англійскую і французскую мовы.

Філасофія[правіць | правіць зыходнік]

У філасофскіх і рэлігійна-містычных артыкулах і трактатах "Смерць і што далей" (1907), "Таямнічая веліч чалавека" (1907), "Жыццёвая аснова народа" (1920) развіваў эклектычнае вучэнне, заснаванае на элементах неаплатанізму, Бхагавад-гіце і тэасофскай рэцэпцыі індыйскіх рэлігійна-філасофскіх вучэнняў. Прапагандаваў вегетарыянства, якога і сам прытрымліваўся.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Vacys Bagdonavičius. Filosofiniai Vydūno humanizmo pagrindai. Vilnius: Mintis, 1987
  • Vacys Bagdonavičius. Vydūnas: trumpa biografija. Vilnius: Vydūno draugija, Kultūros, filosofijos ir meno institutas (Standartų sp.), 2005. 63, [1] p.: iliustr., portr. Tir. [500] egz. ISBN 9986-638-56-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]