Віжайны
| Вёска | |||||
| Віжайны | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Wiżajny | |||||
|
|||||
| 54°23′00″ пн. ш. 22°51′00″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Ваяводства | Падляскае | ||||
| Павет | Сувальскі | ||||
| Гміна | Віжайны | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Вышыня цэнтра | 243 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 16-407 | ||||
| Аўтамабільны код | BSU | ||||
| Іншае | |||||
| 0772174 | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Віжайны[2] (польск.: Wiżajny) — вёска ў Польшчы, за 35 км на поўнач ад Сувалкаў, за 143 км на поўнач ад Беластока, паміж азёрамі Вістуццю і Віжайнамі, каля граніцы з Літвой. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Віжайны.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Апроч формы Віжайны, таксама сустракаюцца варыянты Віжаны[3] і Візуны[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]
Першы пісьмовы ўспамін пра Віжайны (Weyze) датуецца 1253 годам[5]. Відаць, тут існавала яцвяжскае паселішча.
З 1413 года Віжайны ўвайшлі ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У гэты час імі валодалі Лазавіцкія, з другой паловы XVI стагоддзя — Радзівілы. Па загадзе апошніх тутэйшы касцёл Святога Юрыя ператварылі ў кальвінскі збор, у якім у 1603 годзе пахавалі гетмана Крыштафа Мікалая Радзівіла «Перуна».
На 1629 год у Віжайнах было 285 дымоў, якія размяшчаліся на 7 вуліцах (найбольшая з іх Павісульская з 27 дымамі, найменшая — Канецпольская з 6). У 1664 годзе касцёл быў вернуты каталікам. 11 мая 1693 кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Віжайнам магдэбургскае права і герб: у чырвоным полі белы арол з залатой перавяззю на персях (пацвержаны 14 лютага 1792 года)[4]. Пасля Радзівілаў горадам валодалі Пуслоўскія, Плятэры, Струтынскія.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Віжайны апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. На 1827 год тут было 165 будынкаў. У 1870 годзе Віжайны былі пазбаўлены статуса горада.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Віжайны апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Віжайны знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах яны ўваходзілі ў склад Сувальскага ваяводства.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1827 год — 1342 чал.[6]
- XXI стагоддзе: 2002 год — 1 тыс. чал.; 2011 год — 882 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святой Тэрэзы (1825) у стылі класіцызму, званіца (1862)
- Могілкі: старыя каталіцкія, пратэстанцкія
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Краявіды Віжайнаў
- Касцёл Святой Тэрэзы
- Каталіцкія могілкі
- Адміністрацыя гміны
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013912092-0772174?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 6 кастрычніка 2022.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : [у 4 т.] (бел.) / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 347, [4] с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 86.
- 1 2 Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 131.
- ↑ Bednarczyk-Rzepko W. Przewodnik Pascala. Pojezierze Suwalskie i Puszcza Augustowska. — Bielsko-Biała: Wydawnictwo Pascal, 2005. S. 203—215.
- ↑ Witanowski M., Chlebowski B. Wiżajny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 687.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віжайны
