Вікенцій Паўлавіч Карповіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вікенцій Іванавіч Карповіч
Дата нараджэння 20 студзеня 1914(1914-01-20)
Месца нараджэння п. Калодзішчы, Мінскі раён, Мінская вобласць
Дата смерці 10 красавіка 1996(1996-04-10) (82 гады)
Месца смерці Краснадар
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў ВПС
Гады службы 19381960
Званне
гвардыі палкоўнік
Палкоўнік ВПС СССР
Часць 55-ы знішчальны авіяполк (16-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк)
Камандаваў намеснік камандзіа авіяпалка (1945)
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
медалі

Вікенцій Паўлавіч Карповіч (1914-1996) — савецкі лётчык-знішчальнік, Герой Савецкага Саюза (1942).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 студзеня 1914 года ў вёсцы Калодзішчы, цяпер пасёлак Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі, у сялянскай сям'і. Беларус. Член ВКП(б)/КПСС з 1942 года. У 1937 годзе скончыў інстытут нацыянальных меншасцяў. Працаваў на мінскім заводзе «Ударнік».

У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1938 годзе скончыў Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з першага дня вайны.

Камандзір звяна 16-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка(руск.) бел. (20-я змешаная авіяцыйная дывізія, 18-я армія(руск.) бел., Паўднёвы фронт) кандыдат у члены ВКП(б) старэйшы лейтэнант Вікенцій Карповіч да сакавіка 1942 года зрабіў сто дваццаць шэсць[1] паспяховых баявых вылетаў на разведку і штурмоўку войскаў праціўніка, суправаджэнне бамбавікоў, прыкрыццё сваіх войскаў, удзельнічаў у дваццаці паветраных баях, збіў варожы знішчальнік.

16 сакавіка 1942 года, падчас свайго 126-га баявога вылету, пры выкананні паветранай разведкі праціўніка быў цяжка паранены ў руку, але здолеў прывесці пашкоджаны МіГ-3(руск.) бел. на свой аэрадром. З прычыны ранення быў адпраўлены ў шпіталь, дзе яму пасля некалькіх аперацый атрымалася цалкам аднавіць рухомасць рукі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 чэрвеня 1942 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старэйшаму лейтэнанту Карповічу Вікенція Паўлавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 700).

У 1944 годзе мужны лётчык-знішчальнік скончыў Ваенна-паветраную акадэмію і паспеў вярнуцца на фронт ў родны полк, перавучыўшыся на новы тып знішчальніка. Служыў на пасадзе намесніка камандзіра авіяпалка. Пасля вайны працягваў службу ў ВПС СССР.

1941-1945. Здзейсніў 263 паспяховых баявых вылеты, правёў 35 паветраных баёў, штурмаваў варожыя войскі, вёў разведку, суправаджаў бамбавікі і штурмавікі. У паветраных баях знішчыў 3 варожыя самалёты асабіста і 5 — у групе з таварышамі.

З 1960 года палкоўнік Карповіч В. П. — у запасе, а затым у адстаўцы. Жыў у горадзе Краснадар. Памёр 12 красавіка 1996 года. Пахаваны ў горадзе Краснадары на Славянскіх могілках.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У Краснадары на доме, размешчаным па адрасе вуліца Афіцэрская дом 43, у якім пражываў Карповіч В. П., устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. В. Карпович На «Ишаках» и «МиГах»! 16-й гвардейский в начале войны.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікенцій Паўлавіч Карповіч на сайце «Героі краіны»