Віктар Іванавіч Замосцік
| Віктар Іванавіч Замосцік | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Уладзімір Іванавіч Бурмістраў[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
27 верасня 1970 (56 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы |
|
||||||
Віктар Іванавіч Замосцік (нар. 27 верасня 1970, в. Клясціцы, Расонскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 27 верасня 1970 года ў в. Клясціцы Расонскага раёна. Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава. Працоўную дзейнасць пачынаў настаўнікам хіміі Кісцянёўскай сярэдняй школы Рагачоўскага раёна[1].
У 1996—1997 гады выкладаў гісторыю ў Сакалішчанскай сярэдняй школе-саду Расонскага раёна. З 1997 па 2000 гады працаваў метадыстам Дома школьніка, дырэктарам цэнтра пазашкольнай працы аддзела адукацыі Расонскага райвыканкама, у 2001—2003 гадах — лабарантам, выкладчыкам хіміі, біялогіі, экалогіі Палескага сельгастэхнікума імя У. Ф. Міцкевіча у г. Калінкавічы[1].
З 2003 па 2007 гады — аспірант, асістэнт кафедры біялогіі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна. У 2007—2010 гады ўзначальваў Даманавіцкую САШ, а затым САШ № 6 г. Калінкавічы[1].
У 2010 годзе прызначаны намеснікам старшыні Калінкавіцкага райвыканкама, у 2018 годзе выбраны старшынёй Калінкавіцкага райсавета дэпутатаў. 29 ліпеня 2021 года прызначаны на пасаду старшыні Ельскага райвыканкама[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 Новые начальник УВД Гомельского облисполкома и председатель Ельского райисполкома. Кто они и откуда? 30.07.2021(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2022. Праверана 31 студзеня 2022.
- Старшыні Ельскага раённага выканаўчага камітэта
- Нарадзіліся 27 верасня
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Расонскім раёне
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Выкладчыкі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Асобы
- Педагогі Беларусі
- Дзяржаўныя дзеячы Беларусі