Клясціцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Клясціцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Расонскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Клясціцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 570
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Кля́сціцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Клясціцы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Верхнядзвінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Расонскага раёна. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Марачкоўскага (5 населеных пунктаў: вёскі Залессе, Марачкова, Маторына, Мілавіды і Роўнае Поле) і Юхавіцкага (4 населеныя пункты: вёскі Красны Бор, Сасновы Бор, Хаданы і Юхавічы) сельсаветаў, у склад Сакалішчанскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Гвардыя» (Валатоўкі, Галоўчыцы, Забалоцце, Купелішча і Маркова)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1570 чалавек[2], з іх 89,6 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.