Сакалішча
Выгляд
Аграгарадок
Сакалішча
|
Сакалі́шча[1] (трансліт.: Sakališča, руск.: Соколище) — аграгарадок у Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі Уваходзіць у склад і з’яўляецца цэнтрам Сакалішчанскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 26 кіламетраў на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 133 кіламетры ад Віцебска, за 23 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Боркавічы, каля ракі Нішча, на аўтамабільнай дарозе Полацк — Клясціцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У час Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы дзейнічала група Сакалішчанскага патрыятычнага падполля[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 324 жыхары, 132 двары (2001)[2]
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэдняя школа
- Дом культуры і бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- На заходняй ускраіне вёскі гарадзішча. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000726
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
- Помнік Я. П. Кульневу[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сакалішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 84. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх