Перайсці да зместу

Віктар Іванавіч Краўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Іванавіч Краўчанка
Дата нараджэння 1952
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь

Віктар Іванавіч Краўчанка (нар. 1952, Магілёў) — беларускі спецыяліст у галіне рэсурсазберагальных тэхналогій, кампазіцыйных матэрыялаў і трыбалогіі. Кандыдат тэхнічных навук (2002), прафесар. Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі. Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Белкард» (інфарм. на 2014 г.). Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2001).

У 1975 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне». У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме "Структура і тэхналогія кампазіцыйных матэрыялаў для канструкцый карданных перадач серыі « Белкард-2000».

З’яўляецца сааўтарам звыш 50 аб’ектаў прамысловай уласнасці, якія ахоўваюцца патэнтамі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Еўразійскай патэнтнай арганізацыі.

Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена ў 2007 годзе[1].

Зноскі

  • Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, 1940—2012 : біябібліяграфічны слоўнік / Габрусевіч С. А., Роўба Я. А. ― Мінск, 2013.
  • Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Вып. 3. — Минск, 2006.
  • Нанокомпозиционные и наноструктурные машиностроительные материалы и технологии их получения / С. В. Авдейчик и др. — Москва, 2013.